Вечер- встреча поколений «В душе моей болит Афган»

14 лютага ў Доме культуры гарадскога пасёлка Казлоўшчына адбылося ўрачыстае ўшанаванне ветэранаў-афганцаў, якія жывуць на тэрыторыі Казлоўшчынскага сельсавета. Героямі сустрэчы сталі Віктар Антончык, Аляксандр Альшэўскі і Аляксандр Туровіч.

Павіншаваць удзельнікаў баявых дзеянняў у Афганістане з 30-й гадавінай вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі гэтай краіны прыехалі ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец, першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.

Шчырае захапленне мужнасці і стойкасці ветэранаў вайны ў Афганістане, удзячнасць за іх цвёрдую салдацкую пазіцыю выказаў старшыня Казлоўшчынскага сельвыканкама Вадзім Бялятка.

– Дарагія воіны-інтэрнацыяналісты! Прыміце словы самай шчырай падзякі за доблесць і адвагу, мужнасць і гераізм, за вашы подзвігі, якія назаўжды застануцца ў нашых сэрцах і памяці, як прыклад самаадданага служэння краіне. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, удачы і поспехаў ва ўсіх справах. Спакою, міру і ўтульнасці вашым дамам, дабрабыту і шчасця вашым сем’ям!

Генадзь Суравец уручыў воінам-інтэрнацыяналістам юбілейныя медалі, таксама ветэраны атрымалі памятныя і каштоўныя падарункі ад раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, раённага камітэта ГА “БРСМ” і адміністрацыі Казлоўшчынскага сельвыканкама.
Ветэрана Афганскай вайны Уладзіміра Мацюкевіча, які не змог прысутнічаць на мерапрыемстве, павіншавалі пры асабістай сустрэчы. У шчырай дамашняй абстаноўцы ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец уручыў ветэрану юбілейны медаль. Прыемным сюрпрызам сталі памятныя падарункі, якія ўручыла воіну-афганцу старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк.



Рекомендованные статьи

English EN Russian RU