09 Май

    Spread the love

    «Вам, ветераны — поклон и память поколений»

    У Дзятлаўскім Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшлi канцэртныя праграмы, прысвечаныя 72-й гадавіне перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у іх бяруць прафесійныя і самадзейныя артысты.

    У фае Цэнтра культуры працавала выстава продаж «Горад майстроў», у якой удзельнічалі працоўныя калектывы Дзятлаўшчыныі майстры-рамеснікі. Кожны госць свята мог набыць тут для сябе сувенір або проста пацікавіцца. Адкрылася свята праграмай “Вам, ветэраны, – паклон і памяць пакаленняў”, якую падрыхтавалі работнікі Цэнтра культуры. Гледачоў парадавалі добра знаёмымі франтавымі песнямі і новымі кампазіцыямі пра Вялікую Перамогу і мір на зямлі. Канцэрт вызначыўся цікавымі дуэтамі і калектыўным выкананнем песень, арыгінальнасцю вобразаў артыстаў і творчай харэаграфіяй.Эстафету ў старэйшых перанялі вучні школ Дзятлаўшчыны з дзіцячай святочная праграмай “Мы праўнукі твае, Перамога!”. У ёй пераважалі песні пра дзяцей і шчаслівае дзяцінства, родны край і ўдзячнасць маладых ветэранам Вялікай Айчыннай вайны за мірнае неба.Тут жа, на раённай сцэне, маленькіх гасцей свята чакала «Свята марожанага» разам з тэатрам роставых лялек «Лялькі для ўсіх». Маленькія гледачы зноў сустрэліся з любімымі мультгероямі, паўдзельнічалі ў конкурсах і атрымалі прызы, галоўны з якіх — сапраўдны пламбір.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo