27 Сен
«Вам, мудрым сердцем и душой»
27 верасня у аграгарадку Таркачы адбыўся канцэрт прымеркаваны да Дня сталых людзей. З віншавальнымі словамі звярнуліся да прысутных старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце ААТ “Граніт-Агра” Людміла Мядзведзь. Для прысутных выступілі: ансамбль народнай песні «Суседачкі» аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры», байкі чыталі Ніна Лашкоўская і Аляксандра Карповіч, песенныя нумары дарылі Іна Анушкевіч і навучэнцы Таркачоўскага дзіцяча сада-пачатковай школы.