11 Май

    У гэтым годзе святкаванне Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь у нашай краіне прыпадае на 12 мая.

    З гэтай нагоды на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве прайшло ўрачыстае мерапрыемства “У сімвалах – гісторыя краіны”. У рамках святочнага дня прайшоў флэшмоб, выступілі агідбрыгады школ раёна, сцяг-шоу прадставілі Казлоўшчынская і Вензавецкая сярэднія школы, сярэднія школы № 1 і № 3 горада Дзятлава.
    У рамках святочнага мерапрыемства прайшоў конкурс малюнкаў на асфальце, прысвечаны Дню Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Арганізатарамі конкурсу выступілі аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. У конкурсе прынялі ўдзел навучэнцы ўстановаў адукацыі раёна. Пераможцай стала каманда гімназіі № 1 горада Дзятлава, другое месца атрымалі навучэнцы сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, трэцяе месца – у каманды трэцяй дзятлаўскай школы.
    Работнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі падрыхтавалі інтэлектуальную віктарыну “Мой сцяг. Мой герб. Мая Беларусь”.
    На працягу ўсяго свята сваімі выступленнямі радавалі прысутных артысты раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo