30 Июн

    Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня на Дзятлаўшчыне праходзяць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня моладзі.

    Сёлета свята для маладых і ініцыятыўных, творчых і таленавітых дзятлаўчан і гасцей горада прайшло 30 чэрвеня на адкрытай пляцоўцы Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці. Масавы ўдзел у свяце прынялі юнакі і дзяўчаты, іх бацькі, старэйшыя дзеці і зусім маленькія жыхары раёна. На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства настрой для маладога пакалення і іх бацькоў стваралі артысты сектара па рабоце з моладдзю Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці, а таксама маладыя выканаўцы. У рамках акцыі “Заспяваем разам” ладзіўся конкурс на веданне сучасных песенных кампазіцый і песень мінулага стагоддзя. Для аматараў творчага баўлення часу быў арганізаваны конкурс малюнкаў на асфальце, у якім прынялі ўдзел маленькія жыхары горада разам са сваімі бацькамі. Конкурс праходзіў з нагоды святкавання дзвюх юбілейных датаў – 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 75-годдзя стварэння Гродзенскай вобласці. У конкурсе на самы лепшы малюнак перамагла сям’я Сіняк – мама Мілана і яе сыночкі Станіслаў і Уладзіслаў. Пераможцы атрымалі ў падарунак паветраныя шары і іншыя прыемныя сюрпрызы, паветраныя шары дасталіся і астатнім удзельнікам конкурсу. На працягу ўсяго мерапрыемства працавалі выставы-продажы і зоны адпачынку, дзе можна было пакатацца на надзіманых горках, набыць салодкую вату і папкорн.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo