02 Сен

    Spread the love

     

    Бульбачка-беларусачка завітала ў Хвінявічы

    У рамках раённага праекта Дзятлаўшчыны “Дбайных людзей славім – весела час бавім” у аграгарадку Хвінявічы прайшло Свята бульбы.                                                                                           Свята, прысвечанае “другому хлебу” беларусаў, зладзілі работнікі мясцовага сельскага клуба і раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці. Пачалася праграма з харэаграфічнай пастаноўкі. Пад вясёлую музыку на сцэну завіталі гаспадыні-суседачкі ў нацыянальным убранстве. Яны павіталі гасцей свята, пажадалі дабрыні, бадзёрага настрою, ветлівых усмешак.

    Са шчырымі словамі прывітанняў і віншаванняў звярнуўся да землякоў і гасцей свята старшыня Парэцкага сельвыканкама. Ён пажадаў вяскоўцам мець штогод багатыя ўраджаі “другога беларускага хлеба”, а ў час святочнага мерапрыемства – добра адпачыць ад штодзённых клопатаў, таксама пажадаў добрага настрою, актыўнага адпачынку, удзельнікам спартыўных спаборніцтваў – удачы, спрыту, хуткасці і доўгачаканых перамог.

    Павіталі жыхароў аграгарадка Хвінявічы і гасцей свята старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак і першы сакратар Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Кацярына Хілімончык. Яны пажадалі ўсім прысутным вясёлага адпачыну, пазітыўных эмоцый, удзельнікам  спаборніцтваў – адвагі, спрыту, правесці час актыўна, весела і з карысцю, мацнейшым – перамогі.

    Пекная паненачка, шэрая сукеначка, зялёная хустачка – на святочную пляцоўку з нізкім паклонам хутка завітала віноўніца свята – Бульбачка-беларусачка. Яна павіншавала гасцей святочнага мерапрыемста, падзякавала за пашану і запрасіла ўдзельнікаў свята весяліцца, спяваць, танцаваць.

    Дзятве гераіня святочнай праграмы прапанавала прыняць удзел у конкурсе малюнкаў на асфальце пад назвай “Чароўная бульбачка”.

    Выклікала шчырае захапленне і ў дзятвы, і ў дарослых прадстаўленне ў выкананні ўзорнага тэатра роставых лялек “Лялькі для ўсіх” Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пад назвай “Гасцёўня БульбаЁсціка”.  Сюжэтна-гульнёвую праграму «Як мы бульбачку капалі», для жыхароў і гасцей аграгарадка прапанаваў народны тэатр-студыя гульні «Прымакі».

    У час свята ладзілася дэгустацыя бліноў і іншых традыцыйных страваў, выстава творчых работ навучэнцаў, супрацоўнікі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі арганізавалі ваставу часопісаў з рэцэптамі страваў з бульбы.

    Пастараліся арганізатары свята і для самых маленькіх удзельнікаў мерапрыемства: працавалі надзіманыя горкі, батуты, цір, карусель, рознакаляровы “Color Fest”.

    Хутка на старт паклікаў раённы этап рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла – 2018”, які штогод ладзіцца пад эгідай Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Удзел у спартыўных спаборніцтвах прынялі чатыры сям’і.

    Урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў раённага этапу рэспубліканскага сямейнага сельскагаспадарчага праекта “Уладар сяла – 2018” стала прыемным і заключным момантам святочнай праграмы. Яны атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo