17 Июл


    Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 160

    Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 161

    Warning: Illegal string offset 'container_open' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 164

    Warning: Illegal string offset 'container_close' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 169

    «Славянскі базар у Віцебску»

       «Прывітанне Віцебск!» — такія словы з хваляванне ў сэрцы, віталі ў душы. Здаецца мары матэралізуюцца, бо хто мог падумаць, што гэта можа стаць яўю. Калі Народны тэатр-студыя гульні «Прымакі» атрымала запрашэнне на ўдзел у тэматычнай тэатралізаванай пляцоўкі ад Гродзенскай вобласці «Жыве ў святах душа народа», у рамках XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Здавалася, мы ляцелі на крылах, каб зазірнуць на гэта цудоўнае свята і вось мы на месцы…

           Настрой быў цудоўны, працавалі з задавальненнем, дарылі цудоўны настрой наведвальнікам пляцоўкі з песнямі, гульнямі і жартамі. У вобразе Сымона і Марылі выходзілі Святлана Венская і Андрэй Добыш, падымалі настрой гледачоў усе ўдзельнікі ў сюжетно-гульнёвай праграме, як на Зецельскім кірмашы.  Кожны дзень, пасля выступленняў, хоць і стамляліся, але ў добрым настроі вярталіся адпачыць у гасцінную. А вечарам любаваліся горадам у новым абліччы, наведвалі канцэртныя пляцоўкі. Гэта было незабыўна…Калі развітваліся, крышачку было шкада, што праляцеў час вельмі хутка.