15 Май
«Сакрэты сямейнага шчасця»
15.05.16 г. Дом фальклору вёскі Студзераўшчына, сумесна з Горкаўскай бібліятэкай-клубам правялі сямейныя пасядзелкі «Сакрэты сямейнага шчасця», удзел у якім прыняла сям’я Ляўкевічаў, дзіця якіх знаходзіцца на ўліку ў ІСН. Госцем пасядзелак была мнагадзетная матуля Жылінская І.В, узнагароджаная ордэнам Маці, якая падзялілася з сям’ёй Ляўкевічаў сваімі сакрэтамі выхавання дзяцей. Дарослыя і дзеці прынялі ўдзел у вясёлых конкурсах, адгадвалі загадкі, спявалі песні. Пасядзелкі прайшлі весела і цікава.