07 Май

    У Дзятлаве працягваюцца ладзіцца святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня вялікай Перамогі.

    Канцэртна-забаўляльную праграму «Радасны май» падрыхтавалі работнікі раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Вядучая канцэрта Наталля Маліноўская яшчэ раз нагадала ўсім прысутным, што нам, сённяшняму пакаленню, неабходна заўжды памятаць, якой цаной дасталася Вялікая Перамога нашым дзядам і прадзедам, берагчы і цаніць мірнае жыццё.
    Дзятлаўчан радавалі песнямі Наталля Бузук і Аляксандр Раеўскі.
    Тэатр роставых лялек «Лялькі для ўсіх» юных дзятлаўчан запрасіў у займальнае падарожжа. Дзеці змаглі не толькі паглядзець прадстаўленне «Спанч Боб і яго сябры», але і павесяліцца, пагуляць разам з любімымі героямі.
    На пляцоўцы панавала атмасфера радасці і весялосці.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo