27 Сен
«Поздравляем Вас, люди возраста-возраста»
Пад такой назвай у ААТ «Граніт-Агра» прайшло урачыстае мерапрыемства, прысвечанае ўшанаванню спецыялістаў, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку. Павіншавалі са святам: старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Мазур і намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Людміла Мядзведзь.Вядучая мерапрыемства — Святлана Грос. Музычны настрой дарылі: Іна Анушкевіч, Вікторыя Ботвін, Насця Бортнік — удзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».