01 Мар
Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 160
Warning: Illegal string offset 'total_page_count' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 161
Warning: Illegal string offset 'container_open' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 164
Warning: Illegal string offset 'container_close' in /home/ckdyatlovo/web/ckdyatlovo.by/public_html/wp-content/plugins/gallery-factory/frontend/class-gallery-factory-frontend.php on line 169
“Наш жывёлавод”
Другі год Дзятлаўскі раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу праводзіць акцыю “Наш жывёлавод”, мэта якой – заўважыць і адзначыць старанных і паспяховых жывёлаводаў раёна. Падзячнымі пісьмамі РК прафсаюза і падарункамі адзначаны ўжо многія работнікі жывёлагадоўчай галіны. А ў сераду, 1 сакавіка, у Дзятлаўскім цэнтры культуры адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў работы ў галіне жывёлагадоўлі раёна за 2016 год, арганізаванае раённым камітэтам прафсаюза работнікаў АПК. Да запрошаных на ўрачыстасць звярнуўся старшыня райвыканкама А. Дубовік:
– Паважаныя працаўнікі аграпрамысловага комплексу!
Сёння мы падводзім вынікі ў галіне жывёлагадоўлі. Я лічу, што гэта павінна стаць традыцыяй і святам для ўсяго раёна. Вы, працаўнікі фермаў, комплексаў, спецыялісты зааветэрынарнай службы, вырабляеце 68 працэнтаў прадукцыі сельскай гаспадаркі.
Раз у год вы бераце невялікую паўзу і аглядваеце вынікі сваёй працы. Работу жывёлаводаў нельга спыніць, у ёй няма выхадных.
Таму ваша свята – гэта магчымасць падвесці вынікі і намеціць шлях, па якім трэба рухацца далей: павялічваць пагалоўе, нарошчваць паказчыкі.
Вашымі рукамі вершыцца галоўнае – забяспечваецца дзяржаўная харчовая бяспека. У раёне развіваюцца малочная і мясная жывёлагадоўля, новыя галіны для нашага раёна – авечкагадоўля і трусагадоўля, стабільна функцыянуе свінагадоўчы комплекс па адкорме і дарошчванні «Варакомшчына» ААТ «Граніт-Агра». Вытворчасцю свініны займаюцца КСУП «Русь-Агра» і ААТ «Наваельнянскі камбінат хлебапрадуктаў».
Асаблівы гонар і хвала жывёлаводам, якія дамагліся самых высокіх вынікаў.
Лідары ў вытворчасці малака – КСУП «Жукоўшчына» і ААТ «Граніт-Агра». У названых гаспадарках надой на карову склаў адпаведна 6 035 і 5 868 кілаграмаў.
Варта станоўча адзначыць работу малочнатаварнага комплексу «Краглі» КСУП «Жукоўшчына» (загадчыца Таццяна Уладзіміраўна Галавенка), МТФ “Круцілавічы” ААТ «Граніт-Агра» (загадчык Сяргей Анатольевіч Смурага), МТФ “Зачэпічы” КСУП «Жукоўшчына» (загадчыца Тарэса Вітольдаўна Калодка), МТК “Таркачы” ААТ «Граніт-Агра» (загадчыца Наталля Фёдараўна Калодка).
Найлепшых вынікаў у гадоўлі буйной рагатай жывёлы дасягнулі ААТ «Граніт-Агра», КСУП «Хвінявічы», КСУП «Жукоўшчына», працаўнікі асобных фермаў, такіх як ферма “Белалозы” КСУП «Белагурна» (загадчыца Алена Іванаўна Навумава), «Засецце» КСУП «Русь-Агра» (загадчыца Тэрэза Браніславаўна Чырко), “Яцвезь” КСУП «Русь-Агра» (загадчык Яўген Пятровіч Глушкевіч). Можна гэты спіс працягваць далей. Кожны, хто знаходзіцца ў гэтай зале, сваёй працай уносіць вялікі ўклад у агульную справу – развіццё галіны жывёлагадоўлі.
Здавалася б, нічога геройскага гэтыя людзі не здзяйсняюць. Проста робяць сваю штодзённую справу. Але працуюць так, што іх трэба ставіць у прыклад для іншых.
Таму сёння мы аддаём даніну глыбокай пашаны і шчырай удзячнасці вам за вашу працу і адданасць прафесіі. Вашай нястомнай працай рэалізуюцца праграмы развіцця вёскі, павышаецца дабрабыт насельніцтва Дзятлаўшчыны!
Наша задача – дамагчыся, каб усё, ці амаль усё, што неабходна жыхарам нашага раёна расло і выраблялася на нашай зямлі. Гэта трэба, найперш, нам самім, жыхарам раёна, нашым дзецям, унукам.
Паважаныя працаўнікі вёскі! Яшчэ раз прыміце самыя найлепшыя віншаванні ў гонар вашага свята.
Жадаю вам добрага настрою, паспяховай работы ў далейшым.
Добрага здароўя вам і вашым сем’ям, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця і дабрабыту, святла і згоды!
Аляксандр Міхайлавіч уручыў узнагароды за выніковую працу кіраўнікам і галоўным спецыялістам КСУП «Жукоўшчына» і ААТ «Граніт-Агра».
Дзятлаўскія артысты прапанавалі ўдзельнікам урачыстасці канцэртную праграму.