15 Май

    Музычнае кафэ “Сямейнае”

    Прадстаўнікі Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы, КСУП “Русь- Агра” і Раклевіцкага дома культуры  правялі творчае свята да Міжнароднага дня сям’і.

    У танцавальнай зале ўстановы культуры гасцей чакалі “салодкія” столікі, чароўная музыка і святочнае ўбранства. Усіх віталі юныя артысты Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Яны падрыхтавалі для ўдзельнікаў музычнага кафэ вялікую канцэртную праграму. Прыгожыя мілагучныя песні, захапляючыя танцы, гульні і конкурсы выклікалі ў прысутных радасць – госці не адводзілі вачэй ад дзяцей. А цікавая танцавальна-забаўляльная праграма і музычныя нумары ў выкананні дарослых удзельнікаў свята яшчэ  больш узнімалі настрой.

    Пройдзе невялікі прамежак часу і за “салодкія” столікі пакліча  музычнае кафэ “Летняе”.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo