24 Июн

       Канцэртная праграма «Мелодыі лета»

    24 чэрвеня аг.Круцілавічы з канцэртнай праграмай «Мелодыі лета» наведалі артысты Навагрудскага раёна. Шчырымі апладысментамі прысутныя сустракалі сямейны дуэт Таццяны і Генадзія Аліевіч. Перад гледачамі выступілі музыканты: саксафаніст Ігар Мягкоў і баяніст Алег Ралло, а таксама вясёлыя дзяўчынкі дарылі свае музычныя падарункі. Гумарыстычныя замалёўкі чытаў Уладзімір Журко. Канцэртная праграма спрыяла добраму настрою прысутных. Людзі не шкадавалі апладысментаў, падпявалі, а таксама танчылі пад рытмічную музыку. Канцэртная праграма прайшла у аддзеле культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo