12 Окт
Канцэртная праграма “Дзякуй табе родная”
12 кастрычніка у аграгарадку Круцілавічы была праведзена канцэртная праграма “Дзякуй табе родная” падрыхтаваная аддзелам культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” сумесна з Круцілавіцкім дзіцячым садам-сярэдняй школай прысвечаная цудоўнаму святу Дню маці. У гэты дзень мамы навучэнцаў школы сабраліся ў актавай зале, каб паглядзець на прыемныя творчыя сюрпрызы ад сваіх дзяцей. У самым пачатку канцэрта завуч школы Наталля Болтач сказала вельмі пранікнёнае ўступнае слова, што задало тон усяму вечару. Першымі на сцэну выйшла харэаграфічная група, якія «запалілі» усіх гледачоў танцам «Хорошее настроение». Падтрымалі іх і ўнеслі свой «агеньчык» у настрой публікі нашы вакалісты. Кожны падрыхтаваў свой святочны нумар. Адзін за адным на сцэну выходзілі юныя таленты. Удзельнікі канцэрту спявалі песні, танцавалі, чыталі вершы і ўсё гэта прысвячалася любімым мамам. Мамы з захапленнем назіралі за выступленнямі сваіх дзяцей і ад душы радаваліся. Канцэрт, прысвечаны такому дню, атрымаўся асаблівым, сапраўды яркім і маштабным.