16 Янв

    Каляды… Чаканае і таямнічае свята… Яно не падобнае ні да якога іншага…
        Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва сумесна з творчым калектывам Дварэцкага ДК запрасіў да сябе   на традыцыйныя “Калядныя сустрэчы” 16 студзеня сталых людзей Дзятлаўшчыны ў танцавальную залу Цэнтра культуры. Распачыналася сустрэча з прывітальнай песні  калядоўшчыкаў “Каляда, каляда…”. У сваю чаргу ўсе прысутныя сустракалі артыстаў гарачымі апладысментамі.

    Весела  бавілі час, гулялі ў гульні, танчылі пад вясёлыя песні артыстаў і гадалі.Усе прысутныя ўспаміналі і дзяліліся,  як гэта праходзіла ў свой час. Паспытаць, што чакае кожнага з прысутнага ў гэтым годзе спрабавалі разам з суседкамі “Марысяй” і “Адэляй”.

    На гадзiну усе забыліся  аб усіх клопатах і павесяліліся ад душы!

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo