Цукеркі для таго, каб не хварэць

У час навагодніх і калядных святаў чароўная казка павінна прыйсці да кожнага дзіцяці, пасяліць у юных сэрцах радасць і надзею. А як быць з тымі дзеткамі, каму не пашанцавала сустракаць сямейныя святы дома?

На Дзятлаўшчыне стала добрай традыцыяй у рамках акцый “Нашы дзеці” і “Грамадскія аб’яднанні – дзецям” наведваць пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы. Сёлета дзеці і іх бацькі прымалі віншаванні ад аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі райвыканкама, пярвічкі раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” у Дзятлаўскай ЦРБ, Дзятлаўскага раённага камітэта ГА “БРСМ”, раённага Савета ветэранаў.Дзед Мароз і Снягурка правялі для дзетак забаўляльную праграму з гульнямі, малеча чытала вершы, а потым казачныя персанажы заклікалі хлопчыкаў і дзяўчынак, іх матуль у вясёлы карагод. Дзядуля Мароз быў шчодры на падарункі. Маленькія пацыенты атрымалі цэлыя пакеты цукерак.На развітанне госці пажадалі ім папраўляцца і больш не хварэць.

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU