07 Июл

    Spread the love

    Вянок — да мужа, бусел — да дзяцей. Купалле ў Жукоўшчыне

    Каля возера ў  Жукоўшчыне сабрала жыхароў і гасцей аграгарадка свята Купалле. Увечары атмасфера напаўнялася чараўніцтвам. 

    Павітаць усіх прысутных прыйшлі Купаліш з Купалінкай, пажадалі добрага настрою і самага галоўнага ў гэтае свята — знайсці папараць-кветку.Невядома адкуль на забаўляльнай пляцоўцы з’явіліся чэрці, якія спрабавалі напалохаць гасцей свята і сапсаваць канцэртную праграму. Але ў іх нічога не атрымалася: як вядома, дабро перамагае зло.

    Тым часам завітала на свята і гаспадыня-Купаліца, паклікала дзяўчат наплесці купальскіх вянкоў і пусціць іх па вадзе.

    Конкурс на лепшы вянок аб’яднаў удзельніц, нягледзячы на тое, што паміж сабой яны былі саперніцамі.Самую маленькую прыгажуню гледачы гучнымі апладысментамі вызначылі пераможцай, а арганізатары конкурсу ўручылі ёй прыемны падарунак.

    Потым дзяўчынкі разам пайшлі да возера, каб пусціць свае вяночкі па вадзе: чый вянок хутчэй паплыве, тую і замуж хутчэй возьмуць.

    Так і не разабраліся, у каго хутка вяселле адбудзецца, а каму ў дзеўках прыйдзецца сядзець, бо вяночкі плавалі то сінхронна, то кожны ў сваім напрамку.Для тых, хто хацеў даведацца пра свайго будучага мужа, варажбітка правяла прадказані. У мяшочак са збожжам апускалі залатое і срэбнае пярсцёнкі: калі дзяўчына даставала залатое, то чакаць ёй мужа багатага, калі срэбранае — простага і добрага.Пакуль дзяўчаты на жаніхоў гадалі, над возерам пралятаў бусел. Гавораць, што гэта да з’яўлення дзіцяці. Хто ведае, магчыма, у кагосьці з тых, хто вырашыў зазірнуць у будучыню, хутка сапраўды з’явіцца свая сям’я.Яшчэ адна з галоўных традыцый купальскага свята – пошукі папараці-кветкі, якая абавязкова прынясе каханне і шчасце. Часцей за ўсё чароўную кветку шукаюць жанчыны, але ў Жукоўшчыне папараць-кветку ўдалося знайсці маладому мужчыне. Кветка «спрацавала» адразу, бо мужчыне пашанцавала атрымаць прыз ад арганізатараў свята.Са сцэны на працягу вечара гучалі купальскія песні ад раённых артыстаў, а фальклорны калектыў вёскі Погіры вучыў прысутных танцаваць кракавяк, польку і іншыя народныя танцы.Адным з доўгачаканых момантаў свята было запальванне вогнішча. Купаліца распарадзілася запаліць яго, калі стала цямнець, і ад яркіх колераў з’явілася ўражанне, што сонца ўвогуле не садзілася за гарызонт.Шчаслівыя твары людзей былі доказам таго, што свята адбылося выдатнае. На беразе возера народ кружыў у карагодзе, падпяваў песні і праводзіў прыгожы чырвоны закат.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo