03 Июл

    Spread the love

    Урачыстае адкрыццё мерапрыемстваў да Дня Незалежнасці (+5 відэа)

    Няхай жа вечна лунае над мірнай краінай  наш родны сцяг – сцяг годнасці і гонару, змаганняў і адкрыццяў, сцяг перамог” – пачалі сённяшняе свята вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык.

    Са словамі прывітання і віншаваннямі з Днём Незалежнасці звярнуўся да прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік:

    — Гэты дзень з’яўляецца сімвалам суверэнітэту і свабоды нашай Радзімы, гераічнага мінулага і шчаслівай будучыні нашага беларускага народа. Нас аб’ядноўвае любоў да Беларусі, вернасць традыцыям і шчырае жаданне зрабіць нашу краіну яшчэ больш моцнай і прыгожай. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі доблесці і гераізму франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызанаў і падпольшчыкаў, якія прынеслі свабоду беларускаму народу. Ад імя Дзятлаўскага райвыканкама прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Жадаю ўсім моцнага здароўя, міру і дабрабыту, поспехаў у працы на карысць нашай краіны.

    Затым Аляксандр Дубовік уручыў узнагароды пераможцам выставы раённых арганізацый і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, якая ладзілася напярэдадні на юбілеі горада Дзятлава. Так, сярод арганізацый горада трэцяе месца заняло РУП ЖКГ, на другім месцы – Дзятлаўскі сыраробны завод, пераможца – аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый раёна трэцяе месца дасталося КСУП “Хвінявічы”, на другім месцы – КСУП “Жукоўшчына”, першае месца – у КСУП “Вензавец”.

    Радзіма – гэта шчасце, Радзіма – гэта рай, Радзіма – гэта песні, што льюцца з краю ў край… Дык якая ж яна, наша родная зямля? Аб гэтым расказалі і паказалі ўдзельнікі агітбрыгады з Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

    Музычнымі віншаваннямі з Днём Незалежнасці радавалі гледачоў Дзям’ян Жукоўскі, Аляксандра Маленчык, Ганна Губко, Яна Мармыш, Валерый Макарчык, Таццяна Дудкіна, Ала Чарняўская, Сяргей Малышчык.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo