13 Авг
Жніво-2017. ААТ «Граніт-Агра». 2000 тон Аляксандра Бакея. Фотарэпартаж
Вадзіцель ААТ “Граніт-Агра” Аляксандр Бакей першы ў раёне перавёз ад камбайнаў 1000 тон зерня. І ён жа першы ў раёне дасягнуў 2000-га рубяжу. У нядзелю, 13 жніўня, Аляксандр Бакей прывёз на сваім МАЗ-5102 двухтысячную тону зерня на збожжаток. У панядзелак «двухтысячніка» віншавалі на збожжатаку «Граніт-Агра» ў Таркачах.
ckdyatlovo
Віншаванне і падарунак ад старшыні абласнога камітэта прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых органаў Алены Берасневай.
ckdyatlovo
Віншуе старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак.
ckdyatlovo
Віншаванне ад галоўнага агранома «Граніт-Агра» Антона Тарасевіча.
ckdyatlovo
А намеснік дырэктара ААТ «Граніт-Агра» Людміла Мядзведзь да віншавання далучыла білет на канцэрт.