01 Янв

    Spread the love

    Святочныя гулянні ў Дзятлаве 31 снежня пачаліся ля галоўнай ёлкі горада ўжо ў дзевяць гадзін вечара.

    Сюды прыйшлі аматары паспытаць удачу ў традыцыйнай бяспройгрышнай навагодняй латарэі, якіх завабліваў галоўны сёлетні прыз – хлебапечка. А многія – проста па добры настрой.Дзятлаўчане змаглі паўдзельнічаць у завадным танцавальным флэш-мобе, пакружыліся ў карагодзе каля ёлкі, пацанцавалі і паспявалі разам з вясёлымі цыганамі, якія завіталі на свята і прывялі з сабой Дзеда Мароза і Снягурку.

    У гэты дзень былі падведзены і вынікі конкурсу на лепшае навагодняе ўпрыгажэнне арганізацый і прыватных дамоў. Сярод арганізацый трэцяе месца дасталося Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы (тры базавыя велічыні), на другім месцы – Дзятлаўскі раён электрычных сетак (пяць базавых велічыняў), а першае месца і сем базавых велічыняў атрымаў Дзятлаўскі сырзавод.

    Сярод самых крэатыўна ўпрыгожаных навагодніх падворкаў сёлета месцы размеркаваліся наступным чынам. На трэцім месцы – дом №6 па вуліцы Высоцкага, гаспадыня якога атрымала адну базавую велічыню, на другім месцы (дзве базавыя велічыні) – дом №10 з вуліцы Кабяка, на першым месцы (тры базавыя велічыні) – дом №13 ізноў з вуліцы Кабяка.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo