22 Июл
Свята «Зажынкі» ў «Граніт-Агра»
22 ліпеня ў «Граніт -агра» прайшло свята «Зажынкі». Напачатку свята са словамі прывітання да ўдзельнікаў зажынак і правам адкрыць свята прапанавалася дырэктару ААТ «Граніт -агра» Мазуру Станіславу Станіслававічу .У Беларусі з даўніх гадоў святкавалі свята «Зажынкі».Нашы продкі ведалі, што спачатку жніва трэба было з любоўю дамовіцца з зямлёй -матухнай і падзякаваць яе за падораны ўраджай.Таму і першы сноп не малацілі, а заўсёды зберагалі, бо ён быў цаной гэтага цудоўнага любоўнага згавору. Вось і сёлета першы зажыначны сноп дырэктару ААТ уручыў галоўны інжынер Падліпскі Андрэй Пятровіч.Затым вядучыя свята пазнаёмілі усіх прысутных з камбайнавымі экіпажамі якія будуць працаваць на сёлеташнем жніве іх у гаспадарцы 13, з іх 6 сямейных экапаў і 6 моладзевых. Кожнаму экіпажу былі уручаны «снапочкі-каласочкі» як сімвал багатага жніва . таксама абярэгі былі уручаны вадзіцелям якія будуць адвозіць зерне і работнікам зернасушыльных агрэгатаў. Галоўны аграном Тарасевіч Антон Аляксандравіч уручыў дырэктару хлебны каравай, а удзельнікаў жніва пачаствалі маленькімі булачкамі -караваямі .Перад вялікай і значнай падзеяй беларусы прасілі благаслаўлення Божага .Благаславілі на добрую працу працаўнікоў Айцец Валерый і ксёндз Віктар.
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo