18 Авг
Свята яблык у Жукоўшчыне
У рамках праекта “Дбайных людзей славім – весела час бавім” прайшло “Свята Яблык”, якое штогод праходзіць у аграгарадку Жукоўшчына – лідара па вырошчванні і рэалізацыі сартавых яблык.
Са словамі прывітання да аднавяскоўцаў і гасцей свята звярнуўся старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык, які пажадаў усім бадзёрага настрою, ветлівых усмешак, актыўнага адпачынку, а ўдзельнікам сельскай эстафеты –спартыўнай удачы, даўгачаканых перамог.
Права для ўзнагароджання самых дастойных працаўнікоў гаспадаркі прадаставілі дырэктару КСУП “Жукоўшчына” Івану Свібу і галоўнаму спецыялісту па ідэалагічнай рабоце Алене Свіб. Іван Аляксандравіч падзякаваў працаўнікоў за плённую працу і станоўчыя вынікі, пажадаў новых поспехаў і перамог, моцнага здароўя і дабрабыту.
З віншаваннямі і музычнымі падарункамі завіталі на галоўную пляцоўку госці аграгарадка – ансамбль “Гуляй, Бульбаш” з горада Мінска. Артысты сталічнага песенна-танцавальнага калектыву падарылі ўдзельнікам святочнага мерапрыемства цудоўныя песні.
Потым лірычнае замілаванне актыўнага адпачынку змяніў настрой са спартыўным запалам.
Каманды сельгасарганізацый “Жукоўшчына”, “Хвінявічы” і “Вензавец” хутка занялі стартавыя пазіцыі.
На працягу трох этапаў спаборніцтваў камандам-удзельніцам трэба было сабраць ураджай яблык, акуратна перавесці яго да месцапрызначэння, сабраць частку ўраджаю на зімовае захоўванне, а конкурс на хуткасць і спрыт нарэшце стварыў кругаварот яблыкаў у камандзе.
Па выніках спаборніцтваў перамогу ў сельскай вясёлай эстафеце атрымала каманда КСУП “Жукоўшчына”, на другім месцы – КСУП “Хвінявічы”, трэцяе месца – у каманды КСУП “Вензавец”. Старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык уручыў капітанам каманд дыпломы і каштоўныя падарункі.
Падтрымаць жыхароў аграгарадка Жукоўшчына прыехалі супрацоўнікі ААТ “Граніт-Агра”. Калектыў артыстаў ансамбля народнай паесні “Суседачкі” Данілавіцкага дома культуры падарылі ўдзельнікам святочнай праграмы шчырыя песні і багатыя на гумар байкі.
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
- Твитнуть материал
- Поделиться на Facebook
Новости
-
-
«Дом, где твоё сердце»
23.09.2020
Spread the loveSpread the love23 сентября творческими работниками Дворецког …
-
Слухаем, танцуем і падпяваем!
19.09.2020
Spread the loveSpread the loveДля ўдзельнікаў і гасцей сямейнага фестывалю …
-
Пераможцы “Зецельскага фэсту”
19.09.2020
Spread the loveSpread the loveСамых актыўных удзельнікаў “Зецельскага фэсту …
-
-
-
Ад маленькага да дарослага – удзельнічае кожны!
19.09.2020
Spread the loveSpread the loveУпершыню на “Зецельскім фэсце” былі арганізав …
-
Фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст”
19.09.2020
Spread the loveSpread the loveНастрой – цудоўны! У Дзятлаве праходзіць фест …
-
Яркія забавы – “Зецельскага фэсту”
19.09.2020
Spread the loveSpread the loveНа працягу фестывальнага дня працавалі гандлё …
-
Мероприятия
-
Окт01
Концерт »
15:00
-
Авг08
-
Июл31