01 Мар

    Разам супраць наркотыкаў

    Сёння ў Дзятлаўскай раённай бібліятэцы прайшло пасяджэнне на тэму «Разам супраць наркотыкаў». У Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і актывісты раёна сабраліся для таго, каб абмеркаваць актуальную праблему.

    Пэўную ролю ў развіцці наркаманіі выконвае слабы самакантроль чалавека і яго павышаны інтарэс да новых адчуванняў.
    Валеолаг Дзятлаўскага райЦГЭ Наталля Юрэня расказала, што вельмі распаўсюджаным наркотыкам з’яўляецца спайс. Даказана, што 90% людзей, якія ўжывалі спайс, становяцца бяздзетнымі. За 2017 год у Гродзенскай вобласці на 18% знізілася колькасць зарэгістраваных хворых на наркаманію і таксікаманію. Гэта станоўчая дынаміка, і на яе ўплываюць прафілактычныя мерапрыемствы.

    Метадыст аддзела адукацыі Наталля Пазняк дадала, што ў кожнай установе адукацыі раёна дзейнічаюць антынаркатычныя атрады, якія праводзяць прафілактычныя акцыі і гутаркі са школьнікамі.
    У Дзятлаўскім раёне, дарэчы, не зарэгістраваны выпадкі наркаманіі ў дзяцей.Цяпер работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці праводзяць цыкл мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам.
    У раённай бібліятэцы ёсць тэматычная выстава з буклетамі і літаратурай пра шкоду наркаманіі.

    У канцы пасяджэння яго ўдзельнікі падзяліліся планамі мерапрыемстваў па фарміраванні здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных звычак на бягучы год.

    Да акцыі «Разам супраць наркотыкаў» далучыліся і наведвальнікі раённай бібліятэкі.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo