03 Июн

    Па-сапраўднаму багатымі на музыку і дзіцячы смех сталі  дні адпачынку першага летняга месяца на Дзятлаўшчыне.

    Свята “Няхай дзяцінства звонкае ўсміхаецца”, прымеркаванае да Міжнароднага дня абароны дзяцей, прайшло ў Гезгалах. Яркае, вясёлае мерапрыемства ладзілася для выхаванцаў летнікаў, навучэнцаў мясцовых устаноў адукацыі і жыхароў аграгарадка Гезгалы на адкрытай пляцоўцы перад мясцовым Домам культуры.

    Багатым было свята на песні і танцы. Харэаграфічныя, вакальныя, дуэтныя і калектыўныя нумары радавалі гасцей. З асаблівым захапленнем прымалі гледачы Ксенію Жыляніну, Нэлі Санюк, Аляксандру Аніскевіч. Самыя цёплыя ўражанні пакінулі ў сэрцах музычныя кампазіцыі ў выкананні скрыпачкі Дзятлаўскай дзіцячай школы мастацтваў Алены Кашко і дуэта баяністаў Андрэя Папова і Андрэя Вайцяхоўскага.

    Парадаваў гледачоў майстэрствам танца пад назвай “Мішка Гумі Бер”  танцавальны калектыў “Фэнтэзі”.

    Безумоўна, не абышлося дзіцячае свята і без казачных герояў. У госці да малечы з загадкамі завітала гаспадыня лясных нетраў Баба Яга са сваімі сяброўкамі. Акрамя канцэртных нумароў, на святочнай пляцоўцы ладзілася вялікая спартыўна-забаўляльная праграма, дзе дзятва акунулася ў атмасферу спаборніцтваў, гульняў і эстафетаў. Аматары мастацтва сабраліся  на творчай пляцоўцы, дзе кожны жадаючы змог прадэманстраваць свае мастацкія здольнасці ў малюнках на тэму шчасця, сонейка і сяброўства.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo