21 Июл

    Сёння, 21 ліпеня, на беразе возера ў Гезгалах разгарнулася Свята рыбака ў рамках раённага праекта «Дбайных людзей славім — весела час бавім». Рыбаловы закідвалі свае вуды і чакалі… Хто — залатую рыбку, хтосьці — вялікую, а камусьці важна было, каб клюнула хоць якая-небудзь. У той жа час на святочнай сцэне адбываліся танцы, спяваліся песні — усё было звязана, канешне, з «рыбнай» тэмай.

    Павітаў гасцей свята Няптун, і яго з’яўленне дазволіла яшчэ больш акунуцца ў атмасферу свята, якое звязана з водным царствам.Павіншаваў са святам прысутных старшыня Жукоўшчынскага сельскага выканаўчага камітэта Валерый Верамейчык. Ён адзначыў, што Свята рыбака ў нашым раёне праходзіць ужо трэці раз, і заўсёды прыемна бачыць, што людзі прымаюць актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Таксама Валерый Верамейчык пажадаў рыбакам «ні хваста, ні лускі», што на рыбацкай мове азначае ўдачу.Пакуль рыбаловы хаваліся з вудамі ў ціхіх месцах, арганізатары свята запрасілі работнікаў раённых арганізацый да ўдзелу ў вясёлай спартыўнай эстафеце.Рыбалка — гэта азарт, падстава ганарыцца сабой, калі ўлоў выдаецца добрым. Дарэчы, рыбачылі сёлета і жанчыны. Так, Святлана Раманоўская злавіла 30 грамаў рыбы і атрымала за гэта трэцяе месца. Удача паспрыяла і Арцёму Лукашыку, які прынёс здабычу вагой 225 грамаў. Лідарам сярод рыбаловаў-сапернікаў стаў Аляксей Кастусік, які паспеў злавіць 590 грамаў рыбы. Магчыма, пераможца адправіўся «разбірацца» са сваім уловам, таму дыплом і падарунак арганізатары перадалі жонцы Аляксея.Не забыліся і пра самага маленькага ўдзельніка спаборніцтваў Мікіту Раманоўскага. Хлопчык рыбачыў з 5 гадзін раніцы і вельмі жадаў перамагчы. Яго мэтанакіраванасць падтрымалі арганізатары конкурсу, уручылі памятны падарунак і пажадалі поспехаў у наступным рыбацкім сезоне.На працягу свята для гасцей выступалі артысты Дзятлаўшчыны. Малеча забаўлялася на атракцыёнах, не змяншалася колькасць людзей каля гандлёвых палатак з салодкай ватай, папкорнам і цацкамі.Таксама на невялікай спартыўнай пляцоўцы валейбалісты-аматары паказвалі майстар-клас па валейболе.Цёплае летняе надвор’е і добры настрой прысутных спрыялі ўдаламу адпачынку і выдатнаму святу.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo