27 Мар

    Spread the love

    Капуста для аматараў тэатра

    У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці 27 сакавіка на вечар тэатральнага гумару сабраліся самыя заўзятыя аматары тэатра.

    Віншаванні з Міжнародным днём тэатра прымалі артысты Беларускага гульнёвага тэатра роставых лялек “Dalls4all”, які адзначае пяцігадовы юбілей сваёй творчай дзейнасці, і артысты 11-га тэатральнага сезона ўзорна-тэатральнай студыі “Мелодыя душы”.

    Вялікі і грандыёзны свет тэатра, але галоўная яго сіла заключаецца ў жывым, трапяткім сэрцы акцёра, у яго думках і пачуццях. Тэатр не існуе без акцёра, таму ў гэты дзень праводзіўся конкурс у рамках тэатральнага гумарыстычнага капусніка. Удзельнікі студыі “Мелодыя душы” выступалі ў якасці і акцёраў, і рэжысёраў-пастаноўшчыкаў.

    У склад журы, якое ацэньвала акцёрскае майстэрства па 10-бальнай сістэме, уваходзілі Таццяна Шостка, мастацкі кіраўнік народнага хору ветэранаў “Ветэраны ў страі”; Наталля Капковіч, музычны кіраўнік Гезгалаўскай сярэдняй школы; Васіль Шыцько, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. А тры лепшыя рэжысёрскія пастановачныя работы ацэньвалі гледачы з дапамогай апладысментаў і шумамеру, які ставіў балы.На конкурс было прадастаўлена шаснаццаць тэатральных мініяцюр і сцэнак. Гледачы разам з акцёрамі змаглі пабываць у фотаатэлье, буціку, у студэнцкай сталовай, супермаркеце, школе, на прыёме ў доктара, у салоне прыгажосці і нават у шлюбным агенцтве. Не было межаў фантазіі юных акцёраў. Усе выступленні суправаджаліся бурнымі апладысментамі і крыкамі “Брава!”. І гледачы, і журы прыемна правялі вечар тэатральнага гумару.Перш чым агучыць вынікі конкурсу, члены журы падзякавалі юным акцёрам за творчасць, за пастаноўкі, адзначылі, што яны займаюцца добрай справай, радуюць і дораць хвіліны радасці ўсім, хто збіраецца на іх спектаклі. Было вельмі складана вызначыць пераможцу, бо кожны па-свойму таленавітая, эмацыянальная, творчая асоба, усе стараліся. Дыпломам 1-й ступені была ўзнагароджана Дар’я Юрчык, дыплом 2-й ступені атрымаў Данііл Каско, на трэцім месцы – Паліна Гушча. Прыз глядацкіх сімпатый таксама дастаўся Дар’і Юрчык.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo