Калядны турнір: жанчыны гулялі ў валейбол

У сельгасвытворчым кааператыве «Граніт-Агра» стартаваў штогадовы калядны турнір па валейболе. У суботу, 16 студзеня, у спартыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы за званне лепшай пазмагаліся чатыры валейбольныя дружыны — каманда бухгалтэрыі СВК «Граніт-Агра», каманда заатэхнікаў гаспадаркі, зборная каманда настаўнікаў Круцілавіцкай і Таркачоўскай школ, а таксама каманда свінагадоўчага комплексу «Варакомшчына».

Ганаровыя дыпломы ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта СВК «Граніт-Агра» атрымалі пераможцы і ўдзельнікі спартыўнай сустрэчы, пераможца каляднага турніру — каманда бухгалтэрыі СВК «Граніт-Агра» — пераходзячы кубак турніру.

 

<<

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU