03 Авг

    Трэцяга жніўня ў аграгарадку Круцілавічы як ніколі было шматлюдна і весела: у ААТ “Граніт-Агра” ладзіліся “Дажынкі”.

    Вядучыя заклікалі ўсіх на свята і віншавалі прысутных з заканчэннем уборкі ўраджаю. Хвала і пашана хлебаробам, людзям, якія ад ранку да позняга вечара працавалі не пакладаючы рук – гэта камбайнавыя экіпажы Уладзіміра і Андрэя Гукішаў, Дзмітрыя і Сяргея Жыхоў, Уладзіміра і Івана Чарняўскіх, Алега Грыба і Андрэя Сёмухі, Паўла Богдана і Івана Бутэнкі, Аляксандра Майсейчыка і Андрэя Круталевіча, Андрэя Літвінскага і Аляксандра Паршука, Аляксандра Кардаша і Аляксея Іванчыка, Аляксея і Юрыя Лашкоўскіх, Юрыя Буткевіча і Дзяніса Мазура, двух Аляксандраў Сіневічаў, Аляксандра Ганчара і Аляксандра Мацкевіча.

    Апладысментамі сустракалі вадзіцеляў гаспадаркі, якія працавалі на адвозцы зерня.

    Яны не аруць поле, не сеюць, не жнуць, не косяць, але ўся работа ў гаспадарцы пачынаецца з іх. Аб гэтых людзях можна гаварыць бясконца, бо вадзіцелі маюць багаты вопыт.

    Словы вялікай удзячнасці за карпатлівую працу гучалі ў адрас агранамічнай службы, якую ўзначальвае Антон Тарасевіч, супрацоўнікаў інжынернай службы пад кіраўніцтвам Андрэя Падліпскага, а таксама работнікаў сушыльных агрэгатаў, дыспетчараў, запраўшчыкаў, кладаўшчыкоў, повараў, якія вызначаюцца працалюбівасцю і адказнасцю.

    На свята былі запрошаны  першы намеснік начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Дзятлаўскага райвыканкама Юрый Бортнік, дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур, старшыня Данілавіцкага сельсавета Ганна Жых, ксёндз-пробашч парафіі Святой Троіцы ў Стараельні віцэ-дэкан Дзятлаўскага дэканату ксёндз Віктар Захарэўскі. Звяртаючыся да хлебаробаў, яны адзначылі, што жніво – гэта нястомная і адказная праца за ўраджай, бо тэрміны, надвор’е дыктуюць свае ўмовы, а людзі працавалі, не лічачыся з асабістым часам. Новыя тэхналогіі дапамаглі дабіцца добрых вынікаў. Павялічваюцца пасяўныя плошчы зерневых культур, а гэта значыць, што ва ўсіх будзе на стале духмяны хлеб. За працоўныя дасягненні хлебаробы атрымалі грашовыя прэміі і каштоўныя падарункі.

    Па добрай традыцыі, каб у дамах было багацце і шчасце, а на наступны год – добры ўраджай, ксёндз Віктар асвяціў хлеб новага ўраджаю.

    На працягу ўсяго мерапрыемства вясёлы настрой дарылі хлебаробам і гасцям свята  танцавальна-вакальнае шоу “На грани”, Дзмітрый Сяргееў і Вольга Змуршчык, а таксама Юлія Самусевіч, Аксана Садыкова.

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo

    ckdyatlovo