-
Июн25
«Праздник Вышиванки»
Праграма свята
14:00 — Урачыстае шэсце удельнікаў свята з народным духавым аркестрам
г.п. Наваельня;
14:20 — Адкрыццё свята;
15:00 — “Сельская вясёлая эстафета” сярод прадпрыемстваў г.п. Наваельня;
16:00 — Сямейнае дэфіле ў вышыванках;
16:25 — Патрыятычны “БОДЗІ – АРТ”
(дэфіле вучняў ДУА “Наваяльнянскай СШ”);
16:45 — Канцэртная праграма народнага ансамбля песні “ВЕЧАРЫНКА”
(“Жухавічскага Дома культуры” Карэліцкі р-н);
18:00 — Гульнёвая праграма “ўзорнага” тэатра роставых лялек
“DOLLS4ALL” (г. Дзятлава);
18:30 Гульнёвая праграма народнага тэатра –гульні “ ПРЫМАКІ”;
19:00 — Канцэртная праграма танцавальнага калектыву “ЮРАЧКА”
(г. Баранавічы).
На працягу свята будуць працаваць выставы майстроў народнай творчасці пасёлка, выстава – продаж народных умельцаў Дзятлаўскага раёна, гандлёвыя кропкі, дзіцячыя атракцыёны, салодкая вата, папкорн, можна будзе зрабіць тату хной. Будуць працаваць пляцоўкі: кругавыя танцы беларусаў, дыгустацыя беларускіх страў.
Упершыню мастацкі флэшмоб ад “Наваельнянскай школы мастацтваў”!!! Конкурсная пляцоўка “СЭЛФІ У ВЫШЫВАНЦЫ”.