-
Фев11

Масавае гулянне, элементамі якога з’яўляюцца канцэртная праграма, спартыўныя пляцоўкі і спаборніцтвы, выставы, конкурсы, народная кухня. Госці свята змогуць пакаштаваць абавязковага атрыбуту масленічных гулянняў – румяных, гарачых бліноў.
У фінале – традыцыйнае спальванне пудзіла Масленіцы «Бывай, Масленіца!».
Пляцоўка Цэнтра культуры
11:00 тэатралізаванае прадстаўленне «Збірайся народ, Масленіца ідзе»
11:30 канцэртная праграма калектываў і артыстаў Дзятлаўскага р-на
Цэнтр культуры
12:00 «Усадзьба БульбаЁсціка” запрашае на інтэрактыўную праграму
“ Разам весялей” (кошт білета 2,0 руб)
Міні-футбольная пляцоўка стадыёна «Колас»
12:00 чарговы тур чэмпіянату па міні-футболу сярод аматарскіх каманд
Стадыён «Колас»
12:30 спартыўныя спаборніцкія мерапрыемствы
сярод працоўных калектываў
14:00 хакейны матч сярод дарослых аматарскіх каманд
г. Дзятлава – г. Слонім
А таксама выстава-продаж «Горад майстроў», аттракцыёны,
масленічныя забавы, конкурсы і танцы,
добры настрой, спальванне пудзіла ЗІМЫ
