Абрад «Калядачкі, бліны ды аладачкі»
Сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва «Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці» і дзіцячы клуб беларускай народнай творчасці «Святліца» праводзіць калядкі ў аграгарадку Лявонавічы.
Штогадовы традыцыйны абрад «Каляда». Нягледзячы на траскучы мароз, удзел у ім прымаюць як дарослыя, так і юныя артысты. Святочнае шэсце ў традыцыйных народных касцюмах разам з Казой, Звездаром і іншыя наведваюць гасцінных гаспадароў. Калядоўшчыкі спяваюць беларускія абрадавыя песні, гуляюць у гульні, а галоўная гераіня абраду — гарэзлівая Каза — танцуе для гаспадароў на багаты ўраджай.