04 Янв
У рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годдзя ўтварэння БССР, 4 студзеня ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці адбылося святочнае мерапрыемства.
На ім прысутнічалі прадстаўнікі працоўных калектываў, грамадскіх аб’яднанняў, раённых службаў і ведамстваў.
У фае гасцей сустракаў Наваельнянскі зводны духавы аркестр.
Таксама працавала выстава “Радзіма мая, красуйся і ў шчасці жыві!”.
На выставе быў паказан партрэт нашага земляка, ураджэнца вёскі Савічы, Мечыслава Грыба. Менавіта ён на пасадзе старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь у сакавіку 1994 года падпісаў Канстытуцыю незалежнай Беларусі, першую ў гісторыі суверэннай рэспублікі.
У актавай зале на пачатку мерапрыемства да прысутных звярнуўся старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён нагадаў важныя гістарычныя падзеі, якія адбываліся ў БССР, і павіншаваў гасцей мерапрыемства са святам:
– Гэта свята сімвалізуе нацыянальнае яднанне, пераемнасць, адказнасць за сучаснасць і будучыню Радзімы, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца гісторыяй, духоўнай і культурнай спадчынай савецкага народа. Жадаю вам добрага здароўя і плённай працы на карысць сваёй Айчыны і народа.
Прайшло стагоддзе з таго моманту, калі беларускі народ сустрэў важную падзею ў сваім жыцці: першыя і ўпэўненыя крокі ў гісторыі зрабіла зноў створаная Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка. Мяняліся пакаленні і грамадскі лад, але гэта падзея назаўсёды застаецца ў летапісе роднай зямлі, таму што гэта наша гісторыя.Вядучыя Наталля Маліноўская і Валерый Макарчык неаднаразова падкрэслівалі, што БССР з’яўлялася індустрыяльна, духоўна і культурна развітай рэспублікай. Менавіта ў перыяд існавання БССР быў закладзены трывалы грамадска-палітычны, эканамічны і культурны падмурак беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, які вытрымаў выпрабаванне часам, стварыў надзейную аснову будаўніцтва суверэннай Рэспублікі Беларусь.
Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных стала выступленне салістаў і творчых калектываў Дзятлаўшчыны.
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo
ckdyatlovo