Абрад “Шчадрэц” у Дзятлава

4 студзеня з каляднымі песнямі, віншаваннямі, найлепшымі пажаданнямі гурт Цэнтра культуры наведаў арганізацыі города Дзятлава. Тэатралізаваны абрад “Шчадрэц” праводзіцца ў нашых мясцінах ужо шмат гадоў, таму жыхары чакаюць калядоўшыкаў і з задавальненнем дазваляюць іх павіншаваць. Бо вераць, што калі іх дом наведалі калядоўшчыкі, значыць з імі разам у хату прыйшлі шчасце, багацце, мір, згода і дабрабыт. Работнікі Цэнтра культуры г.Дзятлава робяць добрую справу – адраджаюць традыцыі нашых продкаў, дораць свята землякам. Сёлета ўдзел у правядзенні абраду прымалі Таццяна Дудкіна, Ганна Харлінская, Таццяна Палуносік, Марына Варган і Ірына Бакшук, Часлаў Свіб.

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU