У падарунак – добрая песня

У межах акцыі “Свята ў кожны дом” работніцы раённага цэнтра культуры і народнай творчасці павіншавалі ветэранаў працы сферы культуры горада Дзятлава з надыходзячым прафесійным святам.

Святочная брыгада ў саставе Алы Чарняўскай, Марыны Варган, Таццяны Палуносік і Таццяны Шостка наведала былых калег па працы з прыемнымі сюрпрызамі, кветкамі і, вядома, добрымі песнямі.

Віншаванні прымалі спявачка, кіраўніца народнага фальклорнага калектыву вёскі Погіры Тамара Ступак, метадыст Цэнтра культуры і народнай творчасці Ірына Маскаль, удзельнік народнага калектыву “Суседзі” Мікалай Палюшэвіч, а таксама вядомы ў Беларусі і за яе межамі гарманіст Васіль Шпігановіч.

– Мы вам жадаем, каб да вашых хат сцежкі не ведаў ні ўрач, ні адвакат, – гучала песеннае віншаванне.

Маладыя калегі пажадалі старэйшым таварышам моцнага здароўя і заўсёды быць патрэбнымі людзям.

У кожным з сельскіх Дамоў культуры далучыліся да віншавальнай акцыі, наведаўшы сваіх ветэранаў працы.

Рекомендованные статьи

Belarusian BE English EN Russian RU