Сустрэча пакаленняў у Цэнтры культуры

У раённым цэнтры культуры і народнай творчасці ў Год гістарычнай памяці, напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месц ,сектар па рабоце з моладдзю правеў сустрэчу » Неугасима память поколений» разам  з навучэнцамі гімназіі № 1 г.Дзятлава і наведвальнікамі аддзялення Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. На мерапрыемстве прысутнічалі дырэктар гісторыка-краязнаўчага музея Вольга Цюшляева і вядучы спецыяліст па сацыяльнай абароне і пенсійным забеспячэнні ваеннага камісарыяту Валянцiн Абухаў. Яны пазнаёмілі прысутных са славутымі мясцінамі нашага раёна, спыніліся на тэме генацыду на тэрыторыі беларускага народу .Усю карысную інфармацыю госці мерапрыемства замацавалі з дапамогай займальных гульняў, у якіх прымалі ўдзел дзве каманды. Удзельні складалі  ваенныя песні, а затым па чарзе спявалі яе для  другой каманды. У наступным заданні былі пададзены камандам фотаздымкі з помнікамі. Напрыканцы мерапрыемства  камандам прапанавалася замацаваць свае веды і размясціць фотаздымакі помнікаў на  карце Дзятлаўскага раёна

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU