“Святкі.by” зноў на моладзевым календары Дзятлаўшчыны

З невялікім перапынкам на Дзятлаўшчыну вярнулася добрая традыцыя – ладзіць адметнае моладзевае свята “Святкі.by”.

Праходзіць гэта вечарына з ініцыятывы раённага камітэта ГА “БРСМ” і Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці пры падтрымцы прафсаюзных арганізацый. Лакацыяй “Святак-2023” у чарговы раз стаў рэстаран райцэнтра “Ліпічанка”, не змяніўся і характар мерапрыемства: па-ранейшаму яно было багатым на жарты, творчасць, весялосць, новыя знаёмствы і танцы. Агеньчык для працоўнай моладзі аб’яднаў на адной творчай пляцоўцы прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, установаў адукацыі, аховы здароўя, дзяржаўных установаў Дзятлаўскага раёна. На сустрэчу да маладых спецыялістаў, каб пажадаць ім поспехаў на старце ў прафесію, прыйшлі першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, галоўныя спецыялісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Марына Абрамчык і Аляксей Якаўчык.  Не пакінулі шанцаў застацца без творчага задання маладым прадстаўнікам працоўных калектываў вядучыя вечарыны Наталля Бузук, Чэслаў Свіб і Алена Касцюк. Жартоўныя іспыты, вясёлыя конкурсы, нават “экзамен” на акцёрскае майсэрства чакалі ўсіх прысутных. Сапраўднай інтрыгай для ўдзельнікаў “Святак.by” стала прапанова зазірнуць у будучыню, выцягнуўшы скрутачак з вершамі-прадказаннямі і паслухаўшы гараскопы ад работнікаў культуры на новы 2023 год. Прайшла моладзь і “казачнае-музычнае выпрабаванне”, паспытаўшы сябе ў ролях самых вядомых герояў з кніжных паліц і кінастужак. “Гарачымі” выдаліся танцавальныя і песенныя батлы: вясёлыя прыпеўкі і песня “У траве сядзеў кузнечык”, выкананая ў розных музычных стылях, нікога не пакінулі раўнадушнымі.

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU