Для тых, хто памнажае дабро

Міласэрнасць, чалавечнасць, шчырая ўвага, клопат аб людзях – усё гэта складальнікі прафесіяналізму работнікаў сацыяльнай сферы.

На адрас работнікаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна прагучалі шчырыя віншаванні з прафесійным святам, асабліва старанныя былі адзначаны прэміямі, узнагародамі, падарункамі. Музычныя віншаванні і цудоўны настрой супрацоўнікам сацыяльнай сферы дарылі Сяргей Малышчык, Таццяна Шостка, Ала Чарняўская, Алена Касцюк, Чэслаў Свіб, удзельнікі народнага хору ветэранаў працы “Ветэраны ў страі” і ансамбля Дварэцкага дома культуры “Мара”.

Рекомендованные статьи

English EN Russian RU