21 Окт

«Зецельскі фэст». Турыстычная паласа перашкодаў, юшка і песні

А што адбывалася ў гарадскім скверы? Сумаваць не было часу, таму што для некаторых стаяла задача  «праляцець» на турыстычнай паласе перашкодаў амаль да … кацялкоў з юшкай! Смачным рыбным супам, які гатавалі на адкрытым вогнішчы, можна было пачаставацца ўсім жадаючым.

Дзяцей забаўлялі казачныя персанажы, праводзілі конкурсы і гульні. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымлівалі бонусныя купоны і маглі абмяняць іх на прызы.

На танцавальнай пляцоўцы Цэнтра культуры праходзіла танцавальна-забаўляльная праграма “Успомнім маладосць сваю”. Вакальна-інструментальны ансамбль “Арэал” выконваў добра вядомыя рускія і замежныя хіты розных гадоў, а гледачы каля сцэны падпявалі і прытанцоўвалі.