21 Окт

“Зецельскі фэст”. Канцэрт гурта “Фрыстайл”

Яркім дадаткам свята стаў канцэрт украінскага музычнага гурта “Фрыстайл” у Цэнтры культуры і народнай творчасці.

Выступленні артыстаў чакалі многія, а доказ гэтаму — поўная зала гледачоў.

Удзельнікі легендарнага гурта парадавалі прысутных цікавым музычным дзеяннем, а людзі ў зале танцавалі прама каля сваіх месцаў.

Апладысменты артыстам дарылі стоячы, падносілі кветкі і дзякавалі за добрыя эмоцыі.Пасля канцэрта жадаючыя адправіліся туды, дзе і пачыналася раніцай сямейнае свята — на гарадскую плошчу. Там завяршыўся «Зецельскі фэст» канцэртна-забаўляльнай праграмай “Моладзь крэатыўная”.