12 Авг

Віншаванні ў ААТ «Граніт-Агра»

12 жніўня прымалі віншаванні: вадзіцель аўтамабіля МАЗ Уладзімір Сёмуха, які перавёз з пачатку жніва больш за 1 тысячу тон і Аляксандр Сёмуха вадзіцель аўтамабіля ГАЗ-53. Уладзіміра Сёмуху і Аляксандра Сёмуху павіншавалі: старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Казак, дырэктар ААТ «Граніт-Агра» Станіслаў Станіслававіч Мазур, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Людміла Іванаўна Мядзведзь, работнікі аддзела культуры і дасуга «Данілавіцкі Дом культуры».