06 Дек

Ужо не так шмат часу засталося да ўсімі любімых і чаканых навагодніх і калядных святаў. Асноўныя клопаты па іх правядзенні кладуцца на плечы работнікаў культуры.

Каб святочныя мерапрыемствы прайшлі весела і цікава, без здарэнняў, няшчасных выпадкаў, была праведзена сустрэча загадчыкаў клубных установаў, бібліятэк, музея, школаў мастацтваў раёна з зацікаўленымі службамі.

Намеснік начальніка Дзятлаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандр Беленка растлумачыў патрабаванні супрацьпажарнай бяспекі пры правядзенні масавых навагодніх святаў, пра абыходжанне з піратэхнічнымі сродкамі. Усе прысутныя атрымалі наглядную інфармацыю, якую неабходна размясціць на інфармацыйных стэндах у сваіх установах.

Мікалай Дзядовіч, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, расказаў пра здаровы лад жыцця, правілы рэспіраторнага этыкету, пажадаў усім не хварэць, а здаровымі і бадзёрымі правесці і адзначыць навагоднія святы.Навагодняя ноч, пэўна, адзінае са святаў, якое святкуюць да самай раніцы. І не толькі дарослыя, але і дзеці. Віктар Петрукевіч, начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх АУС Дзятлаўскага райвыканкама, нагадаў работнікам культуры аб правядзенні начных дыскатэк, правілах паводзінаў на іх і адказнасці, якую нясуць бацькі за знаходжанне там непаўналетніх дзяцей.Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка і яе намеснік Васіль Шыцько абмеркавалі з прысутнымі падрыхтоўку да навагодніх мерапрыемстваў, акцыю “Навагоднія агні”, узгадалі Закон аб правядзенні масавых мерапрыемстваў.