01 Окт

«Вам гады — не бяда!»

         Пад такой назвай у аграгарадку Круцілавічы 1 кастрычніка прайшоў канцэрт прымеркаваны да Дня сталых людзей. Са словамі віншавання да жыхароў аграгарадка звярнулася старшыня Данілавіцкага сельвыканкама Ганна Жых. Свае музычныя падарункі дарылі: ансамбль народнай песні «Суседачкі», Мілана Падліпская, Насця Бортнік, Алеся Адамчык, Ульяна Баброўская, Жэня Анушкевіч, Дарына Заваротная. На працягу канцэрта на адрас людзй сталага узросту гучалі віншаванні і пажаданні.