18 Май

Хвалюючым і ў той жа час прыемным момантам трэцяга раённага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” было ўзнагароджванне пераможцаў творчых кокнкурсаў.

Падарункі і ўзнагароды лепшым сем’ям уручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Калодка.

Пераможцамі творчай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў”, дзе давялося адгадваць мелодыі і нават спяваць стала сям’я Добыш. На другім месцы – Раманавы, трэція – Міхайлоўскія, узнагарода “За волю да перамогі” дасталася сям’і Семярнік.

Кардон, фарбы, папера і багатая фантазія былі на ўзбраенні ўдзельнікаў творчай пляцоўкі “Мой утульны 3D дворык”. Найбольш прафесійна папрацавала з гэтымі матэрыяламі сям’я Шаўчук, якая заняла першае месца. Прыз за другое месца дастаўся Добышам, за трэцяе – Шэлегам, за волю да перамогі ўзнагароджаны сям’і Зянкевічаў і Лісоўскіх.

Сямейныя “Сэлфі з любоўю” для конкурсу ўдзельнікі пляцоўкі зрабілі загадзя, а на “Зецельскім фэсце” іх ацаніла прафесійнае журы. Самай крэатыўнай палічылі сям’ю Дварчанін, якой дастаўся прыз за першае месца. На другім месцы – сям’я Урбан, на трэцім – Макарчык, за волю да перамогі ўзнагароджаны Калодзічы і Чэнтукі.

Удзельнікам пляцоўкі “Сям’я – каманда на ўсё жыццё” давялося пераадольваць інтэлектуальныя іспыты. Самай адукаванай аказалася сям’я Дзедавых, якая атрымала галоўны прыз. Узнагарода за другое месца дасталася сям’і Юргель, за трэцяе – Жых, за волю да перамогі адзначаны сем’і Кіцун і Глацько.