12 Май

Уручаны ўзнагароды сем’ям-пераможцам “Зецельскага фэсту”

Самым хвалюючым і ў той жа час прыемным момантам другога раённага фестывалю сямейнага адпачынку «Зецельскі фэст» стала ўзнагароджванне пераможцаў творчых кокнкурсаў.

Падарункі і ўзнагароды лепшым сем’ям уручыў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Ігар Кухарэвіч.

Сем’ям, якія сустрэліся на творчай пляцоўцы “Скрыжаванне мастацтваў” давялося адгадваць мелодыі, спяваць караоке, танцаваць. Найлепш прайсці іспыты атрымалася ў сям’і Калодзіч, якой дасталіся лаўры пераможцы. На другім месцы – Шыкуці, трэція – Санцэвічы.

Утульны дом сваёй мары з кардону і паперы будавалі ўдзельнікі творчай пляцоўкі “Майстар самаробкін”. Найбольш прафесійна гэта атрымалася ў сям’і Філатавых, якія занялі першае месца. Прыз за другое месца дастаўся Івашэвічам, за трэцяе – Яцукевічам.

Канкурсантам давялося праявіць спрыт і вынаходлівасць ў напалову спартыўных, напалову забаўляльных конкурсах “Вясёлай эстафеты”. Лідарам гэтай пляцоўкі стала сям’я Сямёнавых. На другой пазіцыі – Белавусы, трэція – сям’я Аўхім.

Сямейныя сэлфі для конкурсу рыхтавалі загадзя, а на “Зецельскім фэсце” іх ацаніла прафесійнае журы. Самай крэатыўнай яно палічыла сям’ю Шэўчук, якой дастаўся прыз за першае месца. На другім месцы – сям’я Авярчук, на трэцім – Палухіных.

Удзельнікам квэст-гульні таксама давялося пераадольваць розныя іспыты: пераапрананацца, трапляць дроцікамі у паветраныя шары. Самай хуткай на этапах квэсту была сям’я Дзедавых, якая атрымала галоўны прыз. Узнагарода за другое месца дасталася Крупіцам, за трэцяе – Грыдзюшка.