29 Мар

 “Ура! Канікулы!”

     “Ура! Канікулы!”. Гэтыя словы зляцелі з вуснаў амаль кожнага вучня. Цёплае вясенняе сонейка i лагодны вецер больш спаткаюць на гульні, чым на заняткі матэматыкай ды гісторыяй. Можна на тыдзень забыцца пра заняткі, хатняе заданне і займацца прыемнымі сэрцу рэчамі.

      Свой вольны час навучэнцы Раклевіцкай базавай школы вабяць у школьным лагеры, які працуе падчас вясенніх канікул. Настаўнікі школы цесна супрацоўнічаюць з работнікамі мясцовага Дома культуры, з мэтай зрабіць адпачынак дзяцей больш актыўным і вясёлым.

      29 сакавіка ў Раклевіцкім Доме культуры прайшла танцавальна-гульнёвая праграма “Прывітанне, канікулы!”. У ёй удзельнічалі вучні 2‑8-х класаў. Для дзяцей былі падрыхатаваны розныя конкурсы, у якіх яны маглі адчуць сябе артыстамі, танцорамі, акцёрамі. Удзельнікі расказалі як вабяць вольны час, паказалi свае інтарэсы ў гульнёвай форме.

    Добры настрой, жарты, усмешкі – гэтымі словамі можна ахарэктарызаваць танцавальна-гульнёвую праграму “Прывітанне, канікулы!”.