18 Авг

Spread the love

Выхадны дзень – добрая нагода адпачыць.

Зрабіць гэта па-сямейнаму весела, з гумарам і са смакам жыхары і госці вёскі Міроўшчына змаглі на свяце варэніка. Яго арганізатарам выступіў сектар пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва. Адкрыла мерапрыемства ўрачыстае шэсце святочнай калоны на чале з галоўным героем свята – Варэнікам і ўдзельнікамі конкурснай праграмы, якія таксама пашылі адмысловыя строі. Спявачка Анастасія Жамайтук і дзіцячы танцавальны калектыў з Гезгалаў пад кіраўніцтвам Наталлі Капковіч падарылі гасцям свята вясёлую песню пра варэнікі ў смятане. Запушчаны ў неба паветраныя шары, і пачынаецца галоўнае дзеянне свята – вясёлая сямейная эстафета “Шчаслівыя разам”. Яе ўдзельнікамі сталі сем’і Сцяпура, Жыбко, Шыкуць, Хілімончык. “Журылі” іх першы сакратар раённга камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Віталь Шулейка, метадыст Дзятлаўскагаага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Дудкіна і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Першым выпрабаваннем для іх стаў конкурс “візітных картак”, якія былі загадзя падрыхтаваны дома. Пакуль канкурсанты знаёміліся з гледачамі, на імправізаванай пляцоўцы прайшоў конкурс малюнка на асфальце, які зладзілі работніцы Данілавіцкага дома культуры. Безумоўна, самым смачным конкурсам праграмы стала дэгустацыя. Але не ўсё так проста! Камандам трэба было не толькі прыгатаваць арыгінальныя варэнікі, але і “абараніць” сваю тэматычную пляцоўку. Члены журы ацанілі смак і арыгінальнасць беларускага, смешнага, казачнага і сучаснага варэніка. Апроч таго, журы наведала пляцоўку раённага савета ветэранаў, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі арганізацыі па-за конкурсам, але таксама з душой прэзентавалі свае арыгінальныя стравы (а гэта нават лічба 75 з варэнікаў). Ядзвіга Гушча выйшла з пераможнымі варэнікамі “ў масы” – прапанавала пачаставацца гасцям і ўдзельнікам свята. Аб тым, каб усе ахвочыя пачаставаліся варэнікамі, паклапаціліся арганізатары мерапрыемства. Запушчаны ў неба паветраныя шары, і пачынаецца галоўнае дзеянне свята – вясёлая сямейная эстафета “Шчаслівыя разам”. Яе ўдзельнікамі сталі сем’і Сцяпура, Жыбко, Шыкуць, Хілімончык. “Журылі” іх першы сакратар раённга камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык, дырэктар ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка” Віталь Шулейка, метадыст Дзятлаўскагаага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Таццяна Дудкіна і старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Казак. Першым выпрабаваннем для іх стаў конкурс “візітных картак”, якія былі загадзя падрыхтаваны дома. Пакуль канкурсанты знаёміліся з гледачамі, на імправізаванай пляцоўцы прайшоў конкурс малюнка на асфальце, які зладзілі работніцы Данілавіцкага дома культуры. Безумоўна, самым смачным конкурсам праграмы стала дэгустацыя. Але не ўсё так проста! Камандам трэба было не толькі прыгатаваць арыгінальныя варэнікі, але і “абараніць” сваю тэматычную пляцоўку. Члены журы ацанілі смак і арыгінальнасць беларускага, смешнага, казачнага і сучаснага варэніка. Апроч таго, журы наведала пляцоўку раённага савета ветэранаў, прысвечаную 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Прадстаўнікі арганізацыі па-за конкурсам, але таксама з душой прэзентавалі свае арыгінальныя стравы (а гэта нават лічба 75 з варэнікаў). Ядзвіга Гушча выйшла з пераможнымі варэнікамі “ў масы” – прапанавала пачаставацца гасцям і ўдзельнікам свята. Аб тым, каб усе ахвочыя пачаставаліся варэнікамі, паклапаціліся арганізатары мерапрыемства.

Асобна ацэньваўся і ўзнагароджваўся конкурс сямейнага сэлфі “Варэнік у аб’ектыве”. Тут прыз глядацкіх сімпатый заваявала сям’я Бакшук, першае, другое і трэцяе прызавыя месцы размеркаваліся паміж сем’ямі Сербін, Сцяпура і Наліўка.

У сямейнай эстафеце прыз глядацкіх сімпатый атрымала сям’я Шыкуць, бронзавым прызёрам стала сям’я Жыбко, сярэбраным – сям’я Сцяпура. Пераможцам конкурсу стала каманда Хілімончык. Усе канкурсанты атрымалі дыпломы і каштоўныя прызы ад спонсараў – райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, раённай арганізацыі ГА «БСЖ», ААТ “Дзятлаўская сельгастэхніка”, раённага аддзела адукацыі, раённга камітэта “БРСМ”. Свята ў Міроўшчыне сабрала шмат гацей, атрымалася па-сапраўднаму сямейным. Весела было і дарослым, і дзецям, якіх на свята варэніка прыйшло нямала. Добры песенны настрой прысутным дарылі работнікі культуры раёна. Для ўсіх прысутных працавалі выставы-продажы ад майстроў Дзятлаўшчыны, прылаўкі з цацкамі і пачастункамі, надзіманая горка, батуты і нават аўтамагазін. Завяршылася свята канцэртам ад гасцей мерапрыемства – мінскага калектыву “Гуляй, казак!”.