21 Май

У Дзятлаве затанчылі па-даўнейшаму

У межах раённага фестывлю фальклору «Вянок творчасці народнай» адбыўся прагляд канкурсантаў на абласны фестываль-свята «Танцуем па-даўнешаму».

Танцавальныя пары розных узростаў на адной пляцоўцы, у адным карагодзе згулялі побытавыя беларускія танцы «Мальвіна»,  полька «Карэлафінская», «Лявоніха», полька «Бабачка», «Каханачка», «Ойра», «Акуліна», «Лысы», «Вальс», «Падыспань», «Кракавяк», полька «Мясцовая».

Лепшыя народныя танцоры прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу ў аг. Тарнова  Лідскага раёна.