11 Авг

У Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў дзень сямейнага адпачынку “Сям’я – тэрыторыя шчасця”.

Наведвальнікі свята мелі магчымасць прыняць удзел у арт-пікніку “Рознакаляровыя фарбы лета”: памаляваць, зрабіць выраб з фоамірану, выпіць чаю або выканаць некалькі практыкаванняў разам з трэнерам. Акрамя таго, для дзяцей і іх бацькоў працавалі атракцыёны і прадаваліся салодкая вата, папкорн, а таксама вырабы ад мясцовых майстроў. Дзеці з задавальненнем скакалі на батуце і гулялі з аднагодкамі, а бацькі з вялікай цікавасцю разглядалі вырабы ручной працы: упрыгажэнні, цацкі, сувеніры. Пасля арт-пікніка гасцей свята запрасілі на маляўнічае тэатралізаванае шоу “Месца для пацех мультгерояў”, дзе іх чакала шоу мыльных бурбалак, флэшмоб з удзелам роставых лялек, а таксама поўнакаляровае лазернае шоу-анімацыя і многае іншае. Абыякавым не застаўся ніхто–прадстаўленне прыйшлося па душы і дарослым, і дзецям. Спадзяёмся, што такія мерапрыемствы стануць добрай традыцыяй і паўторацца яшчэ не раз.