19 Авг

Свята яблыкаў у Жукоўшчыне. Частка першая: на свяце

        19 жніўня, у дзень, калі святкуецца яблычны Спас, у аграгарадку Жукоўшчына праводзілася Свята яблыкаў. Праходзіла яно ў рамках раённага праекта “Дбайных гаспадароў славім – весела час бавім”.

Месца для свята – КСУП “Жукоўшчана”–  было абраназ той прычыны, што «Жукоўшчына» на сёння — самая яблычная ў раёне: гаспадарка мае сад на 80 гектараў, забяспечвае яблыкамі жыхароў Дзятлава, раёна і не толькі іх.

Па традыцыі свята  распачалі песнямі і танцамі: праз іх ушанавалі яго Вялікасць яблык. Песню “Яблыні ў квецені” выканала Тамара Ступак. Яе творчы настрой падхапілі ўдзельнікі дзіцячага танцавальнага калектыву “Сунічкі”, спявачкі Алена Штэйзель, Гражына Антановіч, Ганна Харлінская.

Павітаў прысутных на свяце старшыня Жукоўшчынскага сельвыканкама Валерый Верамейчык. Ён пажадаў гасцям свята добрага настрою, прыемна бавіць час, а ўдзельнікам  сельскай вясёлай эстафеты – удалых выступленняў. Таксама павіншавала прысутных са святам, пажадала поспехаў у спаборніцтвах  намеснік дырэктара  па ідэалагічнай рабоце КСУП “Жукоўшчына” Алена Свіб.