09 Авг

Свята в. Аханяны і Барташы

“Пусть душа всегда поет” пад такой назвай 09 жніўня ўдзельнікі аматарскай творчасці аддзела культуры і дасуга “Данілавіцкі Дом культуры” правялі выязны канцэрт для жыхароў вёсак Аханяны і Барташы. Пакуль артысты рыхтаваліся да выступлення на пытанні жыхароў адказвала старшыня Данілавіцкага сельскага выканаўчага камітэта Ганна Мікалаеўна Жых.У выкананні ансамбля народнай песні «Суседачкі”  прагучалі беларускія народныя песні, вядомыя кампазіцыі аб вёсцы. Песні для вяскоўцаў выконвалі і самыя юныя ўдзельнікі Насця Бортнік, Мілана Падліпская, Алеся Адамчык, Ліза і Марыя Бурэц. Вяскоўцы цёпла сустракалі і дзякавалі за дастаўленыя хвіліны радасці. Кожны канцэрт для іх — сапраўдная падзея. Бо яны пражываюць у аддаленых маланаселеных вёсках, дзе не часта чуюць «жывую» песню. «Прыязджайце да нас часцей, не забывайце нас!» такімі словамі праводзілі гледачы артыстаў.